?

Log in

No account? Create an account

туды | сюды

паштоўка ад моладзі

Дарагі і любімы Валодзя, наш заўжды малады літаратар!
Гэты радасны дзень надыходзіць. Разьмяняўшы дзявяты дзясятак,
Ты дагэтуль у нашым балоце – найзапатрабаваны аўтар
(І гэтак будзе заўсёды, хто б і што там ні квакаў).
З табою малююць коміксы і фільмы здымаюць на “кодаку”,
Табою нароўні з Астрожскім цяпер ганарыцца Ворша,
А Элвіс дагэтуль з гонарам у “Хрысьце” паказвае зноску,
Дзе ты згадаў яго прозьвішча (хаця й пераблытаў трошкі).

Быццам усё ты маеш: вуліцы, шыльды, помнікі,
Наш прэзыдэнт штогадова цытуе цябе ў прамовах,
А міністар культуры раіць чытаць штодзённа, каб
Пераадолець дэпрэсію і дасягнуць гармоніі.
Што пажадаць – ня ведаем: хочацца нечага новага,
Але ж адначасова і чаканага і дарэчнага…
Жадаем табе пасьлядоўнікаў – такіх, як ты заслугоўваеш.
На гэтым дазволь завершыць, застаемся твае навечна:

Сева Будрыс, фасоўшчык-укладчык;
Мая Раўбіч, студэнтка гістфаку;
Стася Рэчыц, фатограф-фрылансер;
Юра Братчык, сістэмны адміністратар.

17/18.11.2010

Comments

( 17 абмяркоўваюць — абмеркаваць )
wal_de_maar
25 Ліс 2010 10:14 (UTC)
хораша
euga
25 Ліс 2010 10:20 (UTC)
Здорава! :))
emieryka
25 Ліс 2010 10:29 (UTC)
А вось мне заўсёды ўяўляецца, што вуліца Караткевіча менавіта ў ягоны гонар названая...
lada_aleinik
25 Ліс 2010 10:31 (UTC)
Віншую!))
viershnick
25 Ліс 2010 10:56 (UTC)
харошы працяг.
naya1982
25 Ліс 2010 12:01 (UTC)
Вельмі спадабалася! Дзякуй!
bihi_puuk
25 Ліс 2010 12:03 (UTC)
Рыспектос!
dzie_ja
25 Ліс 2010 13:21 (UTC)
малайчына!
314kad
25 Ліс 2010 14:02 (UTC)
очень душевно! а уж финал просто высший! молодчина)
"На гэтым дазволь завершыць, застаемся твае навечна:
Сева Будрыс, фасоўшчык-укладчык;
Мая Раўбіч, студэнтка гістфаку;
Стася Рэчыц, фатограф-фрылансер;
Юра Братчык, сістэмны адміністратар."
не сумел сдежаться и вот рассказываю о своей встрече с Владимиром Семёновивем.
2 января 1981 года решили мы с приятелем лично поздравить Владимира Семёновича с НГ. Взяли три бутылки вина и вот уже на Карла Маркса. Позвонили в квартиру, открывает Короткевич.
"Здрастьте! Вот, типа, поздравляем с Новым Годом!"
"Прыемна, захоцце у хату..."
Он был один в квартире, жена куда-то уехала. Мы вино выставили, Короткевич пригласил на кухню, сала порезанное на блюдце подаёт, хлеб и стаканы, две лукавицы порезал тут же в блюдце к салу. Разлили вино по стаканам. Пить отказался, сообщив, что болеет и "колюць леки у сраку и у баки". Действительно на столе лежала коробка с ампулами какого-то лекарства и такая обрезалка носиков ампул (круглая картонка с двухкопеечную монету с вырезаным сектором). Ну дальше разговоры пошли - интересовался кто мы, где работаем, что читаем. Со мною был пятилетний сын, Короткевич отвёл его в зал, там ёлка стояла, угостил конфетами. Поинтересовался читали ли мы его новый роман "Чёрный замок Ольшанский". К сожалению мы его тогда ещё не читали. Спрашивал, что больше всего нравится из его книг. Я в это время был под сильным впечатлением от его повестей "Сивая легенда" и "Ладдя Роспачы". Ну и "Каласы пад сярпом тваим". Часа через полтора мы распрощались с Владимиром Семёновичем. Подписал он мне книжку "З вякоу минулых" - я её с собой принёс ... "паважанаму таварыщу .... на добры успамин ад аутара" и дату поставил 2 студзеня 1980 года. Хотя был уже 1981 год...

и ещё вот такая реликвия от Короткевича у меня есть. лично им заполненый библиотечный формуляр http://314kad.livejournal.com/9432.html?mode=reply
kabierac
25 Ліс 2010 17:20 (UTC)
Спасибо, интересно :)
znikla
25 Ліс 2010 17:34 (UTC)
проста здорава :)
lianochak
25 Ліс 2010 19:45 (UTC)
класна:)
tolik_sz
25 Ліс 2010 23:40 (UTC)
чотка!
khadanovich
26 Ліс 2010 11:14 (UTC)
! :)
pingback_bot
26 Ліс 2010 11:25 (UTC)
Добры верш з добрай нагоды
User khadanovich referenced to your post from Добры верш з добрай нагоды saying: [...] Братчык, сістэмны адміністратар. Каменціць можна тут: http://kabierac.livejournal.com/233119.html [...]
anka_upala
26 Ліс 2010 11:34 (UTC)
=)
sionnia
26 Ліс 2010 12:51 (UTC)
Дзякуй
( 17 абмяркоўваюць — абмеркаваць )

каляндар

Жнв 2019
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner