Антон Рудак (kabierac) wrote,
Антон Рудак
kabierac

  • Music:

першы трамвай, 1929

53.26 КБ

Трамвай

Уяўляеш, я спазьніўся на трамвай –
Год на семдзесят, а можа і паболей.
І раптоўна агарнуў мяне адчай,
Што ніколі - разумееш? - аніколі

Мой трамвай не прагрукоча, як раней,
Па старой сталічнай вуліцы цэнтральнай,
І званок ягоны ўжо не скалане
Цішыню глухую гарадзкога раньня,

Што ніколі не сустрэне ён мяне,
І дарэмна я чакаю на прыпынку
Можа “двойку”, што блукае, нібы ў сьне,
Можа – звонкую, імклівую “адзінку”...

Той трамвай ужо адбегаў, адзьвінеў,
Не прыедзе, не адчыніць свае дзьверы –
Ён загінуў на няскончанай вайне
Разам з горадам, што жыў, кахаў і верыў.

15/16.8.2009
Tags: vierchni-horad, вершы, менск, міжваенка, фоткі
Subscribe

  • (no subject)

    што вам яшчэ распавесці мая каралева з апошніх навінаў хіба што такая справа з усходняга боку нас білі справа налева з заходняга зноўку білі злева…

  • (no subject)

    прадзеду грышу трыццаць адзін таксама быў у дваццатым у нас з ім наогул розніца роўна сто дужа ёмка падлічваць такая пара выпадае як правіла ўшчэнт з…

  • (no subject)

    аб скончанай вайне здаецца разважаць усё яшчэ зарана яна ідзе далей і мне няма чым вас пакуль што абнадзеіць што можа быць страшней чым назіраць як…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments