Вы праглядаеце журнал [info]kabierac

туды | сюды

Мая маці працуе ва ўстанове, падпарадкаванай Міністэрству аховы здароўя. Учора яны атрымалі паведамленьне аднаго з філіялаў, і прыкладзены да яго ліст пэўнай грамадзянкі, якая пражывае ў Кастрычніцкім раёне г. Менску.

Пэўны час таму яна зьвярнулася ў адну з аптэкаў вышэйпамянёнага філіялу, разьмешчаную па вул. Багдановіча. Прадавачка, пачуўшы зварот па-беларуску, запатрабавала ад жанчыны размаўляць "на нармальнай мове", бо беларускай мовы яна не ведае, не разумее і абслугоўваць на ёй пакупнікоў не будзе. На патрабаваньне выдаць кнігу скаргаў супрацоўніца аптэкі адказала, што "кніга скончылася", на просьбу выклікаць дырэктара запярэчыла, што той заняты. Нарэшце прадавачка перастала зьвяртаць на пакупніцу ўвагу і перайшла да абслугоўваньня іншых кліентаў.

У выніку паступленьня скаргі, прадавачка была звольненая, аб чым філіял і паведаміў у кіруючую арганізацыю.

Comments

( 41 абмяркоўвае — абмеркаваць )
[info]druving wrote:
11 Жнв 2009 10:06 (UTC)
беларутэнскае людажэрства:)
[info]kurt_bielarus wrote:
11 Жнв 2009 12:12 (UTC)
дарэчы, гэта таксама была абарона правоў чалавека. У дадзеным выпадку - права размаўляць у Беларусі па-беларуску.
[info]czalex wrote:
11 Жнв 2009 12:31 (UTC)
гэта не была абарона правоў чалавека, гэта была павага да кліентаў, у пэўнай ступені праява карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці
[info]kurt_bielarus wrote:
11 Жнв 2009 12:45 (UTC)
Дыскрымінацыя беларускай мовы - парушэньне нашых правоў.

"кліенты" тут непрычым.
[info]ljoksa wrote:
11 Жнв 2009 16:24 (UTC)
галімая дыскрымінацыя..
[info]druving wrote:
11 Жнв 2009 19:44 (UTC)
Адкуль вас столькі развялося прававедаў?
[info]kurt_bielarus wrote:
11 Жнв 2009 19:49 (UTC)
яшчэ і акуляры носім!
[info]bielameta wrote:
11 Жнв 2009 10:24 (UTC)
малодшая сястра купіла ўчора дзёньнік, разгарнула, паглядзела і сказала, што калі і запоўніць яго па-беларуску, то класны кіраўнік прымусіць новы дзёньнік заводзіць, бо сказана было - запаўняць па-руску, бо так трэба..
[info]kabierac wrote:
11 Жнв 2009 10:31 (UTC)
школа зь беларускай мовай навучаньня?
[info]bielameta wrote:
11 Жнв 2009 10:36 (UTC)
калі я там вучылася, то яшчэ былі асобныя клясы. сястра сказала, што зараз ўжо няма.
[info]bielameta wrote:
11 Жнв 2009 12:17 (UTC)
дам пачытаць сястры, дзякую.
[info]k_atamanchik wrote:
11 Жнв 2009 11:58 (UTC)
у мяне была такая ж фігня, калі ў школе вучыўся... дырэктар прымушаў запаўняць дзёньнік па-расейску... на гэта я адказваў, што ёсьць Канстытуцыя РБ і тое, што школьныя правілы гэта "фількіны граматы" у параўнаньні зь ёй... да таго ж дзёньнік быў беларускі (то бок усё было падпісана па-беларуску) ...пасьля невялікіх спрэчак дырэктар адваліў...
а тут усё яшчэ прасьцей... падыходзіш да дырэктара й кажаш, што мол так і так настаўнік забараняе весьці дзёньнік на ДЗЯРЖАЎНАЙ мове! і няма праблем :) ..ну а калі будуць, то не трэба дзіўляцца)) у якой краіне мы жывем? :)
[info]bielameta wrote:
11 Жнв 2009 12:33 (UTC)
я, калі ў школе вучылася, была такая ціхая і маўклівая :) і класны кіраўнік адэкватная была - таму неяк усё безпраблемна было, тым больш што гады тры апошніх я была старастай і ўвесь час з начальствам камунікавала. зараз амаль усё начальства зьмянілася, акрамя дырэктара, але той з кампрамісамі не сябруе :)
[info]tony_tosh wrote:
12 Жнв 2009 08:23 (UTC)
у якой краіне мы жывем? :)

в Белоруссии
[info]xbopbi wrote:
11 Жнв 2009 11:59 (UTC)
калі працягваць весьці па-беларуску -- усё будзе ок. прынамсі, мне дазволілі.
[info]tony_tosh wrote:
12 Жнв 2009 08:21 (UTC)
у мяне школа рускамоўная была
і нічо, я дзённік вёў па-беларуску
калі ўжо канчаткова прыжалі і зразумелі што нават бацькам пофігу - "у нас два госъязыка, пусть на каком хочет, на таком и ведёт", пачалі адзнакі паніжаць etc
пачаў кожны тыдзень на розных мовах запаўняць - на расейскай, беларускай, полськай, латыні, ангельскай, нямецкай etc, усё на што слоўнікі знайшоў...
ну й пасля двух месяцаў такі сказалі што фіг з табой, хоць на карэйскай вядзі
[info]111290 wrote:
11 Жнв 2009 10:33 (UTC)
Не думау, што такi цудоуны канец будзе у гэтае гiсторыi.
;-)
[info]k_atamanchik wrote:
11 Жнв 2009 11:59 (UTC)
+ 1000)))))))))))
[info]badaj wrote:
11 Жнв 2009 10:44 (UTC)
чудзесна, але цяпер яна беларускую мову на ўсё жыццё ўзненавідзіць.
[info]dziaciuk wrote:
11 Жнв 2009 10:49 (UTC)
Дык яна яе і так не асабліва любіла. Затое наступны раз падумае перад тым як зневажаць беларускамоўных.
[info]kabierac wrote:
11 Жнв 2009 11:15 (UTC)
я таксама аб гэтым падумаў. але кіроўца, які зьбівае на машыне дзіця, чамусьці ж не пачынае ненавідзець усіх дзяцей.

і яшчэ я ўявіў сабе, як яна ходзіць і распавядае ўсім знаёмым, за што яе звольнілі - і я ня ўпэўнены, што ўсе ёй шчыра паспачуваюць. магчыма, яна зробіць для сябе нейкія высновы.
[info]piatrovich wrote:
17 Жнв 2009 11:49 (UTC)
>>я таксама аб гэтым падумаў. але кіроўца, які зьбівае на машыне дзіця, чамусьці ж не пачынае ненавідзець усіх дзяцей.>>
+1
[info]andorac wrote:
11 Жнв 2009 11:49 (UTC)
ну а што заставалася рабіць пакупніцы? змірыцца з такім хамствам?
[info]xbopbi wrote:
11 Жнв 2009 12:00 (UTC)
будзе прыклад іншым.

а канец гісторыі сапраўды нечаканы)
[info]kurt_bielarus wrote:
11 Жнв 2009 12:03 (UTC)
Калі дурная - дык няхай ненавідзіць.

Пажадана, давесьці адсотак ідыётаў сярод тых, хто ненавідзіць беларускую мову, да 100%.
[info]siarhiejsalas wrote:
11 Жнв 2009 15:44 (UTC)
А мне здаецца, яна яе ненавідзела і да гэтага выпадку. Таму нічога страшнага не адбылося - знойдзе іншую працу і на беларускамоўных грамадзянаў будзе рэагаваць больш па-людзку, прынамсі, будзе рабіць выгляд, што рэагуе па-людзку. Шкадаваньня да такіх асобаў ня маю
[info]badaj wrote:
12 Жнв 2009 08:06 (UTC)
Сяброўка праходзіла медкамісію на паступленне. Заходзіць да неўрапатолага. Вітаецца, натуральна па-беларуску, на што тая зірк гнеўнымі-гнеўнымі вачыма і,падскокнуўшы: "А я беларусий язык не-на-ви-жу. Мне из-за него в школе аттестата с отличием не выдали". І параіла,ёй, калі тая хоча прайсці неўрапатолага, паўстрымацца ад беларускай мовы.

А звальненне аптэкаркі - нешта нерэальнае ў беларускай сітуацыі.
[info]kabierac wrote:
12 Жнв 2009 08:20 (UTC)
дачка маёй хроснай не атрымала залаты медаль з-за адзенакі па расейскай мове. пайшла на ЦТ па расейскай і здала яе на 100 балаў. ня быць ёй неўрапатолагам.
[info]badaj wrote:
12 Жнв 2009 09:33 (UTC)
:) не быць
[info]etana_87 wrote:
15 Жнв 2009 21:45 (UTC)
нешта нерэальнае ў беларускай сітуацыі.
Чаму? З-за Каліты нейкі маёр паляцеў з войска. Зараз палядзім чым скарга Вінцука ў пракуратуру скончыцца. Іншая справа, што ніхто не карыстаецца гэтым легальным спосабам абароны моўных правоў, як і самой мовай...
[info]kabierac wrote:
17 Жнв 2009 13:39 (UTC)
Re: нешта нерэальнае ў беларускай сітуацыі.
Здаецца, з-за Федарука, а не Каліты.
[info]etana_87 wrote:
17 Жнв 2009 14:02 (UTC)
Re: нешта нерэальнае ў беларускай сітуацыі.
Можа і так, але ў дадзеным кантэксце гэта зусім не мае значэння.
[info]andorac wrote:
11 Жнв 2009 11:50 (UTC)
Правільна.
[info]k_atamanchik wrote:
11 Жнв 2009 11:55 (UTC)
не прафісійны супрацоўнік... у Беларусі людзі як мінімум павінны ведаць 2 мовы: беларускую й расейскую (Канстытуцыя)...
а тое, што звольнілі, дык звольнілі па справе. так і трэба.
[info]kurt_bielarus wrote:
11 Жнв 2009 12:07 (UTC)
Крызіс - неблагая нагода для скарэчэньня такога пэрсаналу.
[info]balachon wrote:
11 Жнв 2009 13:38 (UTC)
цікавосткі
[info]krywal wrote:
11 Жнв 2009 13:45 (UTC)
мала таго, што хамка, жык яшчэ і неграматная.
[info]pieczanko wrote:
11 Жнв 2009 15:10 (UTC)
туды ёй і дарога.
[info]de_brill wrote:
11 Жнв 2009 16:15 (UTC)
Ну, пойдёт сахар в пакеты фасовать... или куда раньше отправляли?....
[info]sp444 wrote:
11 Жнв 2009 18:00 (UTC)
У маім родзе ніколі не гаварылі па-руску. Пасля Першай Сусветнай вайны адны родзічы з'ехалі ў Паўднёвую Амерыку, а ў сярэдзіне стагоддзя вярнуліся. Дык чалавек зайшоў у Дом Урада, звярнуўся па-беларуску, а яму кажуць: "Разговаривайте на нормальном языке". Тады той перайшоў на іспанскую і чыноўнік пабег шукаць перакладчыка))
( 41 абмяркоўвае — абмеркаваць )

анкета

дп
[info]kabierac
Антон Рудак

каляндар

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner